Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў прагаласаваў 9 жніўня ў вёсцы Воўчкавічы Дзяржынскага раёну — на сваім выбарчым участку, піша Радыё Свабода.

Сюды ён прыехаў на ровары разам са сваім сынам. Дзмітрыеў сказаў, што аддаў голас за новага прэзідэнта. На руцэ ў яго белая стужка.

«Тое, што мы цяпер адбываецца — гэта не выбары, а супрацьстаянне», — сказаў Дзмітрыеў.

Цягам дня Андрэй Дзмітрыеў будзе наведваць выбарчыя ўчасткі і падтрымліваць незалежных назіральнікаў. Увечары ён прыйдзе на адзін з участкаў і будзе назіраць за падлікам галасоў.

Кандыдат перакананы, што ніводзін з кандыдатаў не мае абсалютнай падтрымкі, а таму ў Беларусі мусіць быць праведзены другі тур выбараў. Калі ж будзе абвешчаная перамога аднаго кандыдата ў першым туры, Андрэй Дзмітрыеў плануе падаваць скаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0