Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала ход асноўнага дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Паводле яе назіранняў, скаргі падаюць адны і тыя ж назіральнікі, піша БелТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ад назіральнікаў увесь гэты час паступаюць пэўныя скаргі. «Прычым складваецца ўражанне, што скаргі падаюць адны і тыя ж людзі — некалькі дзясяткаў. І, мяркуючы па ўсім, ім абяцаная плата за падачу скаргаў. Таму што часцяком пытанне ўжо вырашана тэрытарыяльнай камісіяй, але ўсё роўна ідзе скарга ў Цэнтральную. Відавочна, здзельная аплата працы», — выказала здагадку старшыня ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0