Святлана Ціханоўская запатрабавала мірнай перадачы ўлады, лічыць сябе пераможцай выбараў. Яе штаб сцвярджае, што за яе прагаласавалі больш за 70 працэнтаў выбарцаў. Яе штаб мае ўжо каля 250 пратаколаў з участкаў.

«Улада нас не чуе, яна цалкам адарвалася ад народа, але я павінна паўтарыць, што мы за мірныя перамены. І ўлада павінна зараз падумаць, як мірным спосабам перадаць гэтую ўладу, таму што на гэты момант у іх толькі адзін спосаб — гвалт над мірнымі беларусамі», — заявіла Ціханоўская.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі таксама заявіла, што цяперашняя ўлада спрабуе ўтрымаць свае пазіцыі «сілавымі метадамі», хоць у ходзе галасавання «выбаршчыкі зрабілі свой выбар».

Паводле афіцыйных даных ЦВК Беларусі, за Лукашэнку прагаласавалі больш за 80,2% тых, хто прыйшоў на ўчасткі выбаршчыкаў, за Ціханоўскую — 9,9%. У штабе Ціханоўскай вынікі не прызнаюць.

Па словах даверанай асобы Ціханоўскай, даныя з участкаў па ўсёй Беларусі паказваюць, што апазіцыйны кандыдат выйграла выбары, атрымаўшы падтрымку 70-80% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0