Найбуйнейшая палітычная наднацыянальная партыя ЕС - Еўрапейская народная партыя - заклікала вярнуць санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, і сілавікоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕНП.

«Варожыя акты праваахоўных органаў супраць беларусаў, таксама як фальсіфікацыя вынікаў выбараў павінны мець наступствы. Нам неабходныя мэтанакіраваныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння, а таксама кіраўніцтва праваахоўных органаў», - гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0