Скрыншот відэа праграмы «Арсенал» за 19 ліпеня 2020 года

Скрыншот відэа праграмы «Арсенал» за 19 ліпеня 2020 года

Аўтар вайсковай праграмы «Арсенал» на канале «Беларусь 1» Уладзімір Бурко напісаў у сваім фэйсбуку:

«Я больш не вядоўца гэтага тэлепраекта, сышоў сам, не без прыгод, але сышоў. 5 гадоў я негалосна быў медыйнай асобай міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Я ніколі б, нават у самым страшным сне, не падумаў, што салдаты і тэхніка, пра якія я расказваў, могуць быць ужытыя супраць свайго народа. Супраць мірнага насельніцтва краіны, супраць жанчын і, не дай Бог, дзяцей.

Я хачу звярнуцца да вайскоўцаў: салдатаў і афіцэраў. Вы чакаеце загаду. Вы выдатна ўсведамляеце, якім будзе гэты загад, і хутчэй за ўсё разумееце, якімі будуць наступствы для беларусаў, што проста хацелі справядлівасці, а атрымаюць ад вас кулю…

Паводле Бурко, ніхто не хоча вайны і ўсе акцыі праходзяць і будуць праходзіць мірна.

«Людзі хочуць справядлівасці, людзі просяць іх не падманваць, людзі просяць свабоды. За апошні пункт адказваеце менавіта вы, так што ўсё атрымаецца. Мы побач і заўсёды дапаможам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0