У тэлеграме Мінздароўя змешчаны афіцыйны зварот Міністэрства аховы здароўя і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя!

Прыводзім яго цалкам.

«Міністэрства аховы здароўя з хваляваннем сочыць за сітуацыяй, якая развіваецца ў апошнія дні. Хваля гвалту, паламаныя лёсы і страчанае здароўе.

Мы, дактары, закліканыя абараняць і берагчы самае каштоўнае з таго, што ёсць у чалавека — яго жыццё і здароўе, не можам абыякава назіраць за тым, што адбываецца. Жыццё і здароўе (усіх без выключэння) грамадзян нашай краіны — неацэнныя!

Мы звяртаемся да ўсіх суайчыннікаў — спыніце раскручванне спіралі гвалту на вуліцах нашых гарадоў, не трэба правакаваць адзін аднаго! Мы хочам, каб у краіне зноў гучаў дзіцячы смех, а не выццё сірэн і гудкоў, гукі выбухаў, мы хочам адчуваць атмасферу радасці і спакою.

Жыццё вельмі далікатнае і хуткаплыннае, здароўе лёгка страціць, не трэба траціць гэты бясцэнны дар на правакаванне гвалту і заахвочваць раскол у грамадстве!

Памятаеце, нам усім разам жыць у гэтай краіне!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0