15 жніўня амерыканскія беларусы і іх сябры з іншых краін выйшлі разам на мітынг у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Болей за тысячу ўдзельнікаў пратэсту сабраліся на Манхэтане у парку насупраць будынку ААН, каб выказаць сваё абурэнне фальсіфікацыямі і парушэннямі, дапушчанымі падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Амаль кожны, з кім удалося паразмаўляць дзяліўся сваім стаўленнем да падзей у Беларусі і гучалі яны аднолькава: ''Нам, беларусам у эміграцыі, вельмі балюча бачыць як абыходзіцца дыктатарскі рэжым са сваімі грамадзянамі, якія выйшлі на вуліцы Мінска і іншых буйных гарадоў, каб мірна выказаць сваю нязгоду з падменай сапраўдных вынікаў выбараў намаляванымі прыгожымі лічбамі''.

Асноўнымі патрабаваннямі мітынгуючых было спыніць амонаўскі гвалт супраць беларускага народу, прыцягнуць да адказнасці дыктатара Лукашэнка і яго сілавікоў, учыніўшых здзекі над нявіннымі грамадзянамі, вызваліць палітвязняў і ўсіх затрыманых на вулічных акцыях. На мітынгу з кароткімі прамовамі выступілі беларускія актывісты і лідары грамадскіх арганізацый, а таксама выступілі прадстаўнікі іншых дыяспар: Украіны, Расіі, Туркменістану і нават Чачні.

Усе яны выказалі сваю падтрымку ў імкненні Беларусі быць незалежнай дэмакратычнай дзяржавай. На заканчэнне ўдзельнікі праспявалі беларускі гімн ''Магутны Божа'' на словы Наталлі Арсенневай.

Варта зазначыць, што па колькасці прысутных мітынг у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі пабіў усе рэкорды беларуска-амерыканскай супольнасці: ніколі раней не збіралася столькі жадаючых выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна падзей у Беларусі і паказаць нашым сваякам і сябрам у Беларусі, што ў думках і ў сэрцы мы з імі.

Шмат фотаў тут

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?