Пра гэта ён заявіў на МЗКЦ, піша БелТА.

«Яны (апаненты ўлады) людзей атруцілі сацсеткамі. І ў некаторых склалася меркаванне: усё, улады няма, улада ўпала. Улада ніколі не ўпадзе. Вы мяне ведаеце. А з імі мы разбяромся. Проста трэба пацярпець», — заявіў Лукашэнка.

«Мы бачым, што ляскаюць гусеніцамі. Я ж бачу. І своечасова выбралі момант. Яны проста сёння справакавалі гэтую абстаноўку, каб мы адцягнулі сваіх вайскоўцаў на ўнутраныя дзеянні. Хто сёння можа гарантаваць, што тыя сілы, якія падцягваюцца звонку, яны да нас абыякавыя? Ды не, мы з Пуціным аднаго меркавання, што ўсё там — заварушка гэта — не дарма», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0