Супрацоўнік МЗКЦ распавёў РБК, што на сустрэчы з Лукашэнкам прысутнічалі 600-700 работнікаў завода. «Казаў, што вакол ворагі, а ён нас ратуе, палохаў 1990-мі, ад прамых адказаў увільвае. І так 20 разоў па коле», — патлумачыў ён.

Паводле яго слоў, прэзідэнт выступаў каля цэха з прычэпа. «Нават у народ выйшаў, у натоўп», - адзначыў рабочы. Ён удакладніў, што на заводзе было каля 250 ахоўнікаў прэзідэнта, а за тэрыторыяй знаходзіліся і іншыя.

Іншы рабочы распавёў, што Лукашэнка амаль адразу сустрэлі крыкамі. «Доўга стаялі, чакалі яго на спякоце. Потым ён сказаў некалькі слоў — пачалі крычаць «сыходзь!»,- паведаміў супрацоўнік МЗКЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0