Кірыл Галанаў справа. Фота Надзеі Бужан.

Кірыл Галанаў справа. Фота Надзеі Бужан.

«У параўнанні з Уладам, я сядзеў у чалавечых умовах. Мяне таксама закінулі ў карцар без тлумачэнняў, але я там правёў толькі двое сутак. «Ложак» мне адкідвалі, праўда, спаць на ім было немагчыма, бо ў карцары вельмі холадна, а ў мяне наўмысна забралі куртку. Таму ноч была такая: кароткі сон, пасля скачаш, адціскаешся, каб сагрэцца, а дасыпаеш ужо ўдзень, седзячы на табурэтцы.

Затым мяне пасадзілі ў камеру, дзе былі замежнікі, якія чакалі дэпартацыі. Ніхто мяне не біў, кармілі, усё было нармальна.

Свае ўражанні ад таго, што адбываецца ў краіне, я яшчэ не сфармуляваў. Спрабую ўцяміць.

Але ёсць такі момант: тры ночы на Акрэсціна я чуў, як крычалі людзі, якіх не тое што білі — якіх забівалі. І ў мяне засталося пачуццё віны: што я таксама вінаваты, што я таксама неяк на гэта паўплываў…

Што тычыцца грошай, якія нам сабралі, то я і не ведаю, колькі там. Але лічу, што на іх я не маю маральнага права. Вазьму зусім трошкі, на першы час, пакуль не знайду працу, большасць сумы мы перададзім на дапамогу пацярпелым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0