12 жніўня ў Мінску быў затрыманы 48-гадовы Сяргей Міхеёнак, дырэктар прыватнага прадпрыемства «БондаСтыль». Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, на ўласным аўтамабілі збіраў подпісы ў яго падтрымку, таксама быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка на выбарах. Каардынатарам штаба Бабарыкі ён не быў.

Затрымлівалі Сяргея людзі ў балаклавах, выламалі дзверы, затрыманага моцна збівалі. Потым прадстаўнікі КДБ правялі вобшук у кватэры: забралі ноўтбукі, камп'ютар, усе мабільнікі, асабістыя грошы жонкі. Вядома, што спачатку Сяргей быў у СІЗА КДБ, у пятніцу перавезлі на Акрэсціна. Цяпер ён у СІЗА на Валадарскага. Усё гэта ў рамках крымінальнай справы па артыкуле КК 293 (Масавыя беспарадкі).

У камеры, дзе ён сядзіць, больш за 20 чалавек. Сам Сяргей сядзіць, хутчэй за ўсё, голы, бо пры затрыманні на ім былі шорты, а на Валадарскага шорты забароненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0