Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў пералічыць галасы на выбарах 9 жніўня, але апазіцыя адмовілася. Аб гэтым ён сказаў у час размовы з прысутнымі завадчанамі. Сюжэт быў паказаны па СТБ, піша lenta.ru

«Мне ўжо прапанавалі палічыць галасы з камерай. Я кажу: «Навошта? Давайце палічым». Хай скажуць: дзе, на якіх участках», — сцвярджае Лукашэнка.

«Увечары ім прапанавалі пералічыць, — працягнуў ён. — Мне кажуць, перадаюць людзі: «А ўжо не актуальна лічыць. Гэта ўжо не актуальна!»

Па словах Лукашэнкі, на пытанне, што трэба, быў дадзены адказ: «Новыя выбары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0