Кіраўнік МЗС Беларусі Макей стэлефанаваўся з калегамі са Швецыі і Фінляндыі
З міністрам замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ Уладзімір Макей абмеркаваў сітуацыю пасля выбараў і перспектывы ўзаемадзеяння краіны з ЕС і АБСЕ.
А па выніках размовы з калегам з Фінляндыі Пека Хаавіста была канстатавана «ўзаемная зацікаўленасць у захаванні каналаў камунікацыі (…) і падтрыманні дыялогу».
Тым часам пад сценамі МЗС прайшла акцыя «Макей, не рабей».