Пасол Беларусі Павел Пуставой звярнуўся праз фэйсбук да суродзічаў з заклікам «у спакойных і мірных абставінах абмеркаваць усе праблемы, якія хвалююць людзей».

Адносячыся да падзеяў у Беларусі, Пуставой адзначыў, што «такая сытуацыя непрымальная ў еўрапейскай дзяржаве ХХІ ст».

Паводле яго, каб мірна вырашыць гэтую сітуацыю, трэба, па-першае, правесці перападлік вынікаў галасавання.

Па-другое, дадаў ён, неабходна правесці «адкрытыя судовыя пасяджэнні» ў адносінах да тых, хто: збіваў мірных дэманстрантаў; правакаваў да жорсткасці сілавікоў, першымі нападаючы камянямі і арматурай; затрымліваў без падставы і здзекаваўся над затрыманымі; здзяйсняў аўтамабільныя наезды на прадстаўнікоў міліцыі; пагражаў блізкім і сваякам удзельнікаў падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0