Гоншчык «Мерседэса» Льюіс Хэмілтан зрабіў рэпост запісу, прысвечанага пратэстам у Беларусі і прыцягнуў увагу 19 мільёнаў падпісчыкаў да праблемы, піша Tribuna.com.
У допісе арганізацыі Karmagawa Аляксандра Лукашэнку называюць «апошнім дыктатарам Еўропы». Праект заклікае сваіх падпісчыкаў распаўсюджваць запіс, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на падзеі ў Беларусі.