Наталля Вальвачова кіравала полацкай школай №5. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў яна падала заяву на звальненне, запісаўшы зварот:

«9 жніўня быў пераломны момант у жыцці многіх, у свядомасці людзей, якія ўпершыню за многія гады вырашылі прыйсці на выбары і зрабіць свой выбар, у жаданні тых, хто хацеў зрабіць усё сумленна і па справядлівасці. Але, на жаль, улада і сістэма не далі нам такой магчымасці. Я ведаю, што многіх маіх калег, дырэктараў школ, педагогаў, людзей, якія карыстаюцца даверам і павагай, проста зламалі. Зламалі пагрозамі звальненняў, пераследу, псіхалагічным ціскам. Зрабілі злачынцамі. 

На знак пратэсту я падала заяву на звальненне 10 жніўня. Я ведаю, як цяжка маім калегам ад усведамлення ўсяго, што адбылося. Разумею, што цяжар віны ляжыць на тых, хто зрабіў педагогаў закладнікамі сістэмы. Сістэмы хлусні, подласці, злачынстваў. Але веру, што мы зможам знайсці сілы зразумець і прыняць нашы памылкі, пакаяцца і заваяваць павагу людзей».

У школе пацвердзілі, што дырэктарка напісала заяву аб звальненні. Праўда, пакуль яна афіцыйна ў адпачынку да 28 жніўня, пасля будзе вырашацца пытанне са звальненнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?