Фота Змітра Панкаўца

Фота Змітра Панкаўца

Члены Каардынацыйнай рады пры Ціханоўскай на першай прэс-канферэнцыі, злева направа: былы міністр культуры Павел Латушка, Марыя Калеснікава ад штаба Віктара Бабарыкі, Вольга Кавалькова ад БХД, давераная асоба Ціханоўскай; юрыст Максім Знак і кіраўнік бастуючых Трактарнага завода Сяргей Дылеўскі.

Максім Знак, член Каардынацыйнай рады: «Члены Рады абяруць прэзідыум, могуць быць рэкамендацыі з боку Святланы Ціханоўскай, але працэдура дэмакратычная, прэзідыум абіраецца самой Радай. Пасля гэтага Рада арганізоўвае працу ў рабочых групах, ініцыюе працэсы».

Максім Знак, член Каардынацыйнай рады: «Няма мэты захопу ўлады незаконным шляхам, няма закліку да масавых беспарадкаў, а ёсць мэта забеспячэння згоды ў грамадстве і прыняцце грамадзянскай супольнасцю мераў, якія супольнасць можа прыняць дзеля таго, каб вырашыць крызіс».

Марыя Калеснікава, член Каардынацыйнай рады, адносна спроб Лукашэнкі настроіць Расію супраць беларускай апазіцыі: «Хачу ўдакладніць, цяпер будуць маніпуляцыі ад прэзідэнта, што мы нейкім чынам спрабуем пагоршыць адносіны з Расеяй. Не. Нам выгадна мець зносіны з усімі краінамі-партнёрамі. Мы нацэленыя на прагматычную працу і партнёрства з усімі краінамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0