Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Члены Каардынацыйнай рады пры Ціханоўскай правялі першую прэс-канферэнцыю. Яна зрабіла моцнае ўражанне — інтэлігентныя, падрыхтаваныя, стрыманыя. Павел Латушка выглядае новым нефармальным лідарам Каардынацыйнай рады — мае значэнне і палітычны вопыт, і інтэлектуальная база.

Лукашэнка пагражае сябрам Каардынацыйнай рады, назваў яе спробай захопу ўлады.

Беларуськалій працягвае забастоўку.

Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў стварыў аргкамітэт нацыянальнага стачкама, які будзе каардынаваць забастоўшчыкаў і дапамагаць фінансава.

За некалькі дзён для дапамогі бастуючым сабралі больш за 1 млн даляраў.

Меркель гаварыла з Пуціным, гаварылі і расійскі ды нямецкі міністры. Пасланне Крамля па выніках размовы: іншыя краіны не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі.

Шматтысячны мітынг сабраўся зноў на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

З моцнай заявай выступіў капітан-пагранічнік з Гродна.

У многіх гарадах сёння і заўтра збіраюць бюджэтнікаў на мітынгі за Лукашэнку.

Улады заявілі пра павышэнне выплат педагогам.

І дзве трагічныя навіны: знойдзены мёртвым член выбарчай камісіі з Ваўкавыска, які не падпісаў пратакол вынікаў галасавання 9 жніўня. І МУС паведаміла пра дзіўную смерць дэманстранта пад коламі аўто а 3:20 ночы на Партызанскім праспекце — дзіўную, бо ніякіх дэманстрацый а 3-й ночы не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0