«Страты ад пратэстных акцый — гэта не тыя 500 тыс. беларускіх рублёў, якія затрачаны на аднаўленне кветнікаў і газонаў. Бягучы ўрон ужо склаў не менш за $ 500 млн. Адтэрмінаваны вылічаецца мільярдамі», — сцвярджае Бельскі ў артыкуле, апублікаваным на сайце БелТА.

Па словах памочніка Лукашэнкі, асноўнай пагрозай з'яўляюцца забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах, якія забяспечваюць Беларусі даходы ад экспарту прадукцыі за мяжу.

«Спыненне вытворчасці экспарцёраў — гэта непрапарцыйны па сіле ўдар па цяперашнім і будучым даходах. <…> Гэта сігнал пакупнікам, што кантракты могуць быць сарваныя і лепш пашукаць больш надзейнага пастаўшчыка. <…> Парушаныя асновы стваранай гадамі сістэмы замежнага крэдытавання, пацярпела інвестыцыйная прывабнасць краіны », - пералічвае Бельскі.

Паводле яго слоў, многія з цяперашніх удзельнікаў пратэстаў добра разумеюць пагрозу, якую іх дзеянні ствараюць для эканомікі, а таму «проста з мітынгаў накіроўваюцца ў абменнікі», каб «застрахаваць свае зберажэнні і заробак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0