president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка па выніках пасяджэння Рады бяспекі даў даручэнні для стабілізацыі становішча ў краіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

— Памежнаму камітэту: узмацніць ахову мяжы па ўсім перыметры, каб не дапусціць у Беларусь баевікоў, зброі, боепрыпасаў, грошай для фінансавання беспарадкаў.

— Мінабароны: сачыць за перамяшчэннем войскаў NATO на тэрыторыі Польшчы і Літвы.

— МУС: «У Мінску не павінна быць больш ніякіх беспарадкаў. Абараніць працоўныя калектывы ад шальмаваньня і пагроз вуліцы.

— КДБ: выяўляць і спыняць дзеянні арганізатараў вулічных беспарадкаў, выкрываць каналы фінансавання беспарадкаў у Беларусі.

— МЗС: давесці кіраўнікам заходніх дзяржаў інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

— СМІ: расказваць, што праграмы «чорнай сотні» [Каардынацыйнай рады] — шлях у прорву да знішчэння Беларусі.

— ураду: забяспечыць рэалізацыю і кантроль яго даручэнняў па бесперабойным функцыянаванні прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0