Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕС не прызнаюць вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі. Пра гэта ў сераду, 19 жніўня, заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель па выніках надзвычайнага саміту ў Брусэлі, піша Deutsche Welle.
Паводле яе слоў, галасаванне не было ні справядлівым, ні свабодным.
«Выбары не былі ні справядлівымі, ні свабоднымі, і па гэтай прычыне вынік гэтых выбараў не можа быць прызнаны», — заявіла кіраўнік кабміна Нямеччыны, якая з 1 ліпеня па ратацыі з'яўляецца старшынёй Рады ЕС.
Няма ніякіх сумненняў у тым, што мелі месца масавыя парушэнні, адзначыла Меркель па выніках кансультацый, якія доўжыліся каля трох гадзін.
«Мы асуджаем жорсткі гвалт супраць людзей», — дадала яна. Усе палітвязні павінны быць безумоўна вызваленыя, падкрэсліла канцлер.
Меркель таксама заявіла пра падтрымку мірных дэманстрантаў.
Акрамя таго, неабходны нацыянальны дыялог, на якім настойвае апазіцыя, упэўнена кіраўнік кабміна Нямеччыны.





