Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мікола Статкевіч этапаваны 17 жніўня, пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

Туды ж этапаваны Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Уладзімір Няронскі, раней Зміцер Фурманаў.

«Ёсць верагоднасць, што ў Жодзіна этапаваныя і іншыя палітвязні, каб не дапусціць іх грамадскай падтрымкі, каб яны не чулі галасоў салідарнасці», — выказала думку Марына Адамовіч.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая, калі ён ехаў на пікет на Камароўку, і адправілі ў турму на Акрэсціна. Суд двойчы прысудзіў яму па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Статкевіч меў выйсці на волю 30 чэрвеня, але стала вядома, што яго затрымліваюць у крымінальнай справе за «падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (як і паплечнікаў Ціханоўскага паводле арт. 342).

Праз месяц, 30 ліпеня, стала вядома, што ў дачыненні да Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачата крымінальная справа за «падрыхтоўку да масавых беспарадкаў» па арт. 13, арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0