Фота Надзеі Бужан
Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза выступілі за ўвядзенне санкцый супраць уладаў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль па выніках саміту ЕС па відэасувязі ў сераду, піша РБК.
Па словах Мішэля, у чорны спіс Еўрасаюза трапяць тыя, хто ўжываў жорсткасць да пратэстоўцаў, і тыя, хто спрыяў фальсіфікацыям на выбарах. Абмежаванні закрануць «істотную колькасць людзей», спіс будзе прадстаўлены ў найбліжэйшы час, удакладніў Мішэль.
«ЕС у найбліжэйшы час увядзе санкцыі супраць значнай колькасці людзей, адказных за жорсткасць, рэпрэсіі і фальсіфікацыі на выбарах», - заявіў ён. Мішэль заклікаў беларускую апазіцыю і ўлады пачаць дыялог і выказаў надзею, што замежныя дзяржавы не будуць ўмешвацца ў сітуацыю ўнутры рэспублікі.
Са свайго боку, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен таксама анансавала пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі.





