Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» меў узнагароду Нацыянальнай музычнай прэміі.
Лідар гурта Зміцер Сасноўскі. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
Але 19 жніўня музыкі пакінулі статуэтку і дыплом ля ўвахода ў Міністэрства культуры.
— Прывітанне, сябры. Мы, гурт «Стары Ольса», — лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Але пасля таго, як дзяржава пачала адкрыты генацыд свайго ж народа, мы лічым за ганьбу мець узнагароды ад такой дзяржавы, — заявілі музыкі.





