Еўрасаюз выдзеліць 53 млн еўра на аказанне дапамогі беларускаму народу. Пра гэта паведаміла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у сваім Twitter, перадае TUT.BY.

Яна заявіла, што з 53 млн 2 млн еўра пойдуць на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій і гвалту з боку прадстаўнікоў улады Беларусі, 1 млн еўра будзе накіраваны на падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а астатнія 50 млн беларусы атрымаюць для барацьбы з каранавірусам, падтрымкі сацыяльных службаў і бізнэсу.

Таксама ў іншым паведамленні ў Twitter фон дэр Ляен адзначыла, што Еўрасаюз гатовы падтрымаць Беларусь, якая хоча пабудаваць дэмакратыю ў сябе ў краіне, увесці санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў гвалце і рэпрэсіях супраць грамадзян, а таксама ў фальсіфікацыях выбараў. Акрамя таго, па словах старшыні, Еўрасаюз падтрымлівае мірны пераход рэспублікі да дэмакратыі.

Агенцтва Reuters паведаміла, што, па словах старшыні, Еўрасаюз распачне спецыяльныя меры, каб грошы атрымала менавіта грамадзянская супольнасць краіны, а не беларускія ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0