Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На Мінскім заводзе колавых цягачоў стварылі страйкавы камітэт. На прадпрыемстве маюць намер у бліжэйшыя дні вырашыць, ці будуць далучацца да страйку, піша Tut.by

Работнікі таксама склалі спіс патрабаванняў, сярод іх — падтрымаць адхіленне нелегітымнай улады, правядзенне новых выбараў, забяспечыць вызваленне палітвязняў і недапушчальнасць гвалту да работнікаў завода з-за грамадзянскай пазіцыі.

Работнікі МЗКЦ распавядаюць, што на прадпрыемстве ладзілі папярэдне сход з нагоды страйку. «Сабралася каля 200 чалавек. Склалі заяву са стандартнымі патрабаванням па адстаўцы ўрада і іншымі, — адзначае адзін з работнікаў прадпрыемства. — Але адразу пасля сходу пачаўся ціск з боку кіраўніцтва. Сказалі, што будуць здымаць 20% прэміі за парушэнне правілаў унутранага распарадку. Пагражаюць перавесці на 2/3 тарыфнай стаўкі».

Страйкавы камітэт будзе высвятляць у найбліжэйшыя дні ў работнікаў, ці гатовыя яны да правядзення забастоўкі ў выпадку невыканання іх патрабаванняў.

Нагадаем, на гэтым тыдні на МЗКЦ прыязджаў Аляксандр Лукашэнка. Ён прыляцеў на прадпрыемства на верталёце, пагутарыў з рабочымі ў цэхах і выйшаў да людзей на вуліцы. Яго сустрэлі крыкамі «Сыходзь!».

Да гэтага гендырэктар прадпрыемства Аляксей Рымашэўскі распавёў на сустрэчы з работнікамі, што галасаваў на выбарах за Лукашэнку, пры гэтым заявіў: «Я прызнаю, што ён (Лукашэнка) не выйграў выбары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0