У Бальніцу хуткай дапамогі да збітых дэманстрантаў прыехала група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку і Марыя Васілевіч.

Пра гэта паведамляе параненая журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская, якая па-ранейшаму знаходзіцца на лячэнні.

Дэпутаты пыталіся, якая дапамога патрэбна. Выступіць з афіцыйным зваротам наконт фальсіфікацый і збіцця зняволеных яны адмовіліся.

Казалі, што хочуць разабрацца, ці праўду пішуць незалежныя СМІ і каго трэба прыцягнуць да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0