Ніхто не ставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі, гэтая тэма нават не абмяркоўваецца паміж беларускім і расійскім кіраўніцтвам. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

Раман Галоўчанка канстатаваў, што ў беларуска-расійскіх адносінах могуць узнікаць эканамічныя спрэчкі, але для партнёраў гэта нармальна. «Мы ўсё ж незалежная дзяржава, і ніхто не ставіць пад пытанне суверэнітэт ці незалежнасць нас як дзяржавы. Гэтыя пытанні нават не абмяркоўваюцца кіраўніцтвам Беларусі і Расійскай Федэрацыі», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0