Фота Вольгі Шукайла 

Фота Вольгі Шукайла 

Лідара страйкавага камітэта МТЗ Сяргея Дылеўскага выклікалі ў Следчы камітэт. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Office Life.

Дылеўскі павінен з'явіцца ў СК у 11.00 21 жніўня, паведаміла выданню крыніца з трактарнага завода. «Дылеўскі спадзяецца, што «выпадзе» з руху страйкоўцаў толькі на суткі, а затым спадзяецца каардынаваць пратэсты зноў», — распавяла крыніца.

Сёння стала вядома аб затрыманні старшыні страйкама беларускага МАЗа Яўгена Бахвалава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0