pixabay.com
У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў платформаў «Голас» і Zubr.in, а таксама да некалькіх проксі-сервераў.
Сайты названых вышэй анлайн-ініцыятыў патрапілі ў спіс рэсурсаў абмежаванага доступу «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь» сёння, 21 жніўня. Спіс з такімі рэсурсамі недаступны для прагляду звычайнымі карыстальнікамі, але даступны для інтэрнэт і хостынг-правайдэраў. У адным з іх Tut.by пацвердзілі гэтую інфармацыю.
Акрамя таго, у спіс абмежаванага доступу паводле рашэння Міністэрства інфармацыі ўнесена некалькі дзясяткаў проксі-сэрвісаў — у тым ліку праз іх падчас адсутнасці доступу да Сеткі 9-11 жніўня некаторыя карыстальнікі ажыццяўлялі доступ да папулярных месенджараў.





