Лукашэнка сёння падчас наведвання «Дзяржынскага» заявіў, што зараз з вонкавага боку пачалі паднаціскаць ўжо сілай зброі, акрамя таго, што ўзбурылі людзей унутры краіны, піша БелТА.

Ён сказаў, што ў гэтых умовах вымушаны быў вялікую колькасць вайскоўцаў перакінуць на заходні кірунак, асабліва ў раёне Гродна. «Заўтра вы ўбачыце. Я туды палячу інспектаваць», - адзначыў Лукашэнка.

«Бо яны паставілі мэту перш за ўсё гэтую тэрыторыю адсекчы - гродзенскую. Ужо польскія сцягі вывесілі нядаўна, - адзначыў ён. - Зараз Айчына ў небяспецы. Мы не можам жартаваць. Тым больш гэта не слабыя войскі — НАТО. Таму я папярэдзіў Прэзідэнта Расіі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі. У нас поўнае паразуменне, у нас ёсць дамова адпаведная ў рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы».

Ён пры гэтым падкрэсліў, што гэта не толькі беларускія праблемы, як кажуць некаторыя ў Расіі. «Беларуская сёння праблема для Расіі не менш важная, чым для Беларусі. Атакуюць Расію перш за ўсё. Але хочуць скамячыць нас. Не атрымаецца! Мы дамо адпор», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0