Каля 160 супрацоўнікаў філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга» падпісалі зварот у гарвыканкам.
У сваім звароце энергетыкі асуджаюць парушэнне правоў грамадзян, якія не прызнаюць вынікі выбараў, а таксама настойваюць на правядзенні сумленных выбараў.
Пры ўсім абурэнні энергетыкі падкрэсліваюць, што спыняць сваю працу яны не збіраюцца, бо ад гэтага пацерпяць іншыя людзі.
Работнікі прадпрыемства ў сваім звароце выклалі наступныя патрабаванні:
- Доступ да дакладнай інфармацыі ад СМІ;
- Пакаранне сілавікоў, якія вінаватыя ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў;
- Вызваленне мірных пратэстоўцаў;
- Прызнанне галасавання несапраўдным, а таксама правядзенне новых сумленных выбараў.
Таксама ў сваім звароце энергетыкі просяць не звальняць работнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, а сам дакумент накіраваць у Следчы камітэт, Генпракуратуру, Канстытуцыйны суд. Аўтары звароту падкрэсліваюць, што ён — асабістая пазіцыя работнікаў, а не пазіцыя прадпрыемства.





