Грамадскі актывіст, сябра БХД Сяргей Верамеенка гвалтоўна затрыманы 21 жніўня ў Гародні. Сведкам затрымання стаў яго сябра, актывіст АГП Ежы Грыгенча:

— Прыехаў участковы, сказаў, што складзены пратакол за тытунёвую фабрыку па арт. 23.34. З ім было пяць АМАПаўцаў. Участковы назваў сябе, амапаўцы — не. Яны былі з баявой зброяй. Сказалі, што павязуць на Гая. 

На вуліцы Гая знаходзіцца Кастрычніцкі РАУС Гародні, а таксама Ізалятар часовага ўтрымання. Што далей будзе з Сяргеем — невядома, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0