Гукарэжысёра Улада Сакалоўскага, які нядаўна выйшаў з ЦІП на Акрэсціна, магчыма, зноў затрымалі. Ён паспеў паведаміць сваякам, што яго вязуць на вуліцу Гарадскі Вал, дзе знаходзіцца цэнтральны апарат МУС. Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзіў адвакат Міхаіл Баднарчук.

Улад Сакалоўскі і Кірыл Галанаў у Кіеўскім скверы. Фота Надзеі Бужан.

Улад Сакалоўскі і Кірыл Галанаў у Кіеўскім скверы. Фота Надзеі Бужан.

Пра сваё затрыманне Улад Сакалоўскі паведаміў сваякам каля гадзіны таму. На гэты момант невядома, хто і чаму яго затрымаў. Паводле інфармацыі адваката, Улад знаходзіцца ў цэнтральным апараце МУС, аднак да кліента яго не пускаюць.

— Толькі сказалі, што хутка павінны адпусціць.

Інфармацыю аб затрыманні Улада таксама пацвердзіў яго калега Кірыл Галанаў, які таксама атрымаў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за песню «Перамен», якая прагучала ў Кіеўскім скверы на Дні адчыненых дзвярэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?