У Мінску ад мемарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяння».
Людзі становяцца ад урочышча Курапаты праз вуліцы Мірашнічэнкі, Кальцова, плошчу Бангалор, Нямігу, метро «Грушаўка» да турмы на завулку Акрэсціна.
У некаторыя моманты акцыі на дарогах узнікалі заторы. Многія кіроўцы сігналілі і запавольвалі хуткасць.
А вось, колькі сабралася людзей у мінскай Грушаўцы.
А вось такім быў ланцуг недалёка ад Акрэсціна.
Непасрэдна ў Курапатах сабраліся сотні людзей.





