21 жніўня па даручэнні Святланы Ціханоўскай давераная асоба Вольга Кавалькова і адвакат Максім Знак падалі скаргу ў Вярхоўны суд аб непрызнанні вынікаў выбараў.
Сутнасць патрабавання: адмяніць рашэнне ЦВК ад 14.08.2020 і прызнаць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, несапраўднымі.
У Вярхоўны суд былі прадстаўлены тысячы дакументаў, якія пацвярджаюць сістэматычныя парушэнні, дапушчаныя ад пачатку кампаніі і да дня галасавання. Асноўнае парушэнне — гэта фальсіфікацыя выніковых пратаколаў галасавання.





