Омскія лекары заявілі жонцы расійскага апазіцыянера Юліі Навальнай, што гатовыя перадаць ёй мужа пад яе адказнасць для транспарціроўкі ў Германію.
Намеснік галоўнага доктара омскай бальніцы хуткай дапамогі №1 Анатоль Калінічэнка пацвердзіў, што медыкі далі згоду на перавозку апазіцыянера ў Германію.
Вылет самалёта, на якім могуць транспартаваць у нямецкую клініку Аляксея Навальнага, пакуль запланаваны на раніцу суботы.
Нагадаем, Навальны быў дастаўлены ў омскую бальніцу ў чацвер раніцай з сімптомамі атручвання.
Яму стала дрэнна ў самалёце падчас вылету з Томска. Самалёт быў вымушаны здзейсніць экстранную пасадку ў Омску. Лекары спачатку не пусцілі яго на лячэнне за мяжу.





