Латвія і Эстонія прынялі рашэнне ўнесці ў «чорныя спісы» беларускіх службовых асоб, звязаных з фальсіфікацыяй вынікаў выбараў і празмерным ужываннем сілы супраць мірных дэманстрантаў, піша Delfi.
Рашэнне працягваць скаардынаваныя дзеянні было прынята пасля пасяджэння Савета Еўропы 19 жніўня.
Абедзве краіны ўвядуць індывідуальныя санкцыі супраць асобных службовых асоб. У прыватнасці, санкцыі прадугледжваюць абмежаванне на выдачу віз. Санкцыйныя спісы ўжо складзеныя, аднак імёны палітыкаў і дзяржслужачых, да якіх адносяцца санкцыі, пакуль не раскрываюцца.





