Падчас сустрэчы з работнікамі агракамбіната «Дзяржынскі» 21 жніўня Лукашэнка выказаўся з нагоды забастовак.

«Што вы бастуеце? Добра, бастуеце — добра. Я каманду дырэктару: не трэба за імі бегаць. У нас у Салігорску дзве тысячы чалавек хочуць працаваць на «Беларуськаліі». Яны прыйдуць. Ці не яны прыйдуць — ва ўсім свеце беспрацоўе. Прыедуць з Украіны шахцёры. Іх мора — беспрацоўных», — сказаў Лукашэнка.

Але кіраўнік Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны і Незалежнага прафсаюза шахцёраў Украіны Міхаіл Валынец запэўнівае, што ніхто з украінскіх шахцёраў у Беларусь на заробкі не збіраецца.

«Шахцёры — адна з самых салідарных каст у свеце. Запэўніваю, што ніхто з украінскіх шахцёраў не збіраецца ехаць у Беларусь, каб выступаць у ролі штрэйбрэхераў! Незалежны прафсаюз шахцёраў Украіны звяртаецца да беларускіх калег са словамі падтрымкі і патрабуе, каб Аляксандр Лукашэнка не выкарыстоўваў слаўнае імя свабодалюбівых украінскіх шахцёраў у сваіх палітычных інтарэсах!», — пракаментаваў Міхаіл Валынец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру