У эфіры тэлеканала СТБ паказалі сюжэт, у якім гаворыцца пра пагрозы на адрас работнікаў «Гродна Азота», якія не далучаюцца да забастоўкі.

«Далучайся да страйку і падтрымай стачкам. Інакш — ты вораг народа. Мы будзем вас рэзаць, пакуль не вывесяць наш сцяг. Заўсёды побач. Прывітанне. Жыве Беларусь». Тэлеканал сцвярджае, што паведамленні ў Viber з такім зместам ад карыстальніка «Беларусь» атрымалі намеснік гендырэктара і пяць кіраўнікоў падраздзяленняў. Яны ўжо звярнуліся ў канцэрн «Белнафтахім» і Міністэрства ўнутраных спраў. 

«Я лічу, што асноўная прычына, якая выклікала такую рэакцыю ў нашых апанентаў, звязаная з тым, што ў нашых работнікаў ёсць цвёрды пункт гледжання, звязаны з тым, каб нашаму прадпрыемству ні ў якім разе не баставаць, не спыняць вытворчасць. Я не мае намеру цярпець такія пагрозы, гэтак жа як не маюць намеру цярпець такія пагрозы і нашы работнікі», — пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Гродна Азот» Рамуальд Барсук.

Чытайце таксама: СТБ: Дзевятоўскі напісаў свой допіс пад ціскам, а цяпер знаходзіцца ў бальніцы

На тэлеканале СТБ выйшаў гідотны сюжэт пра Купалаўскі тэатр

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0