Як ён паведаміў TUT.BY, цяпер ён у бяспецы, яму нічога не пагражае. «Спадзяюся, што вельмі хутка змагу вярнуцца. Я і далей буду працаваць для Беларусі», — заявіў ён. Цэслер застаецца ў складзе Каардынацыйнага савета апазіцыі.

«Можна сказаць, што рашэнне прынялі мае сябры, — растлумачыў Уладзімір Цэслер. — Як толькі я апублікаваў свой допіс са свастыкай (як параўнанне дзеянняў сённяшняй улады з дзеяннямі злачыннага нацысцкага рэжыму — Заўв. TUT.BY), мне сказалі, што трэба перачакаць. Канкрэтных пагроз ад канкрэтных людзей не было, але мне сказалі: «Ты што, хочаш, каб цябе закаталі ў асфальт?»Сябры прапанавалі дапамогу і, можна сказаць, перавезлі мяне. Я ў бяспецы. Буду і далей працаваць для Беларусі, абавязкова. І спадзяюся, хутка вярнуся дадому».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0