Пратэстоўцы ў Гродне дамагліся ад мясцовых уладаў дазволу на мітынгі на плошчах Леніна і Савецкай у цэнтры горада. Але як выявілася, ненадоўга.

Фота s13.ru

Гродзенскія актывісты паведамляюць, што ім прыйшла пісьмовая адмова за подпісам намесніцы старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоі Кулешы ў правядзенні мітынгу 23 жніўня ў цэнтры горада. У адказе гаворыцца, што плошчы Леніна і Савецкая з 20 жніўня больш не з'яўляюцца месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. У той жа час на 22 жніўня на плошчы Леніна запланаваны мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння Лукашэнка даручыў міністру абароны і камандуючаму Заходнім аператыўным камандаваннем зрабіць усе намаганні, каб «абараніць перш за ўсё Заходнюю жамчужыну Беларусі з цэнтрам у Гародні». «З прыняццем самых жорсткіх мер па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру