Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка, які да гэтага часу кіраваў Міністэрствам аховы здароўя, на пасаду губернатара Гродзенскай вобласці. Кандыдатуру ён прапанаваў у часе сустрэчы ў Гродна з дэпутатамі абласнога савета.

«Для мяне гэта вялікая страта. Таму што гэта геройскі чалавек у часы каранавірусу. Калі б не ён, нам было б вельмі цяжка. Гэта быў першы памочнік прэзідэнта па ўсіх пытаннях, першы генерал, які выконваў мае ўказанні. І мы правільна паступілі», — сказаў Лукашэнка.

Раней пасаду займаў Уладзімір Краўцоў.

Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Быў лекарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ. 

З 2011 года да прызначэння міністрам аховы здароўя ў 2019-м займаў пасаду галоўнага доктара Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Каментатар / Адказаць
08.03.1979 / 18:14
Зарекомендовал себя верным слугой, скрывая правду об умерших от коронавируса и погибших в акциях протеста.
2
Каментатар / Адказаць
22.09.1980 / 05:52
Лучше кивает чем предыдущий?
4
Каментатар / Адказаць
12.12.1971 / 14:39
Вот это людям повезло!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру