Лукашэнка сёння выступіў на мітынгу ў Гродне. Асноўнае, піша Tut.by

Пра Гродна

Мне многія казалі: «У Гродне сітуацыя не тая, там штосьці не тое». Я кажу: «Няпраўда, не можа быць, каб там так перакуліліся людзі». І убачыўшы гэты шматтысячны натоўп, я зразумеў, што Гродзенская зямля — гэта наша зямля».

Пра пратэсты

«Беспарадкі — ядро, завадатары — не вы, не беларусы. Яны сядзяць там, пад Варшавай, пад Вільняй. Вы ж бачыце, куды гэтыя альтэрнатыўшчыкі пабеглі? Некаторыя зрабілі кола праз Расею і Украіну і там аселі».

Пра сілавікоў

«Некаторыя абнаглелі да таго, што няшчасны мент на машыне прыехаў адрамантаваць машыну, каманда з Польшчы: ціснуць мянтоў. За што? Што вы будзеце рабіць, калі пачнецца бандытызм на вуліцах? Каму вы будзеце тэлефанаваць? 01, 02, 03 або 101, 102, 103. Мы з дзяцінства ведаем гэтыя тэлефоны, не граміце гэтых людзей. Гэта вашы людзі. Нават калі яны дзесьці памыліліся — даруйце ім».

Пра дзяўчынку, пацярпелую пасля сутыкнення з ваеннай машынай

«Гродзенскую дзяўчынку нібыта збіў АМАП, і ўся краіна рыдала. Бацька яе сказаў: ніхто нас не збіваў мы трапілі ў ДТЗ. Дзякуй яму. Гэта мужны чалавек!»

Пра царкву і касцёл

Асцяпяніцеся і займіцеся сваёй справай. У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца. Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0