За суткі Мінздароўя налічыла 174 выпадкі каранавіруса (з пачатку пандэміі 70 285).
Цікава, што прырост за суткі павялічваецца з кожным днём: 19 жніўня — 128 новых выпадкаў, 20 жніўня — 149, 21 жніўня — 161, 22 жніўня — 174.
выпісаныя 68 577 пацыентаў, зроблена тэстаў за ўсе часы — 1 465 555 тэстаў (+9670 за суткі).
Памерлі 637 пацыентаў (плюс 5 за апошнія суткі).
У актыўнай фазе COVID-19 у нас цяпер 1071 чалавек.