Беларускі баец ММА Аляксей Кудзін, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, быў затрыманы падчас акцый пратэсту ў Маладзечне. У эфіры СТБ ён расказаў акалічнасці таго здарэння.

«10-га чысла ў інтэрнэце і наогул па чутках казалі, што будзе збірацца нейкая акцыя на нашай плошчы. І я пайшоў туды як звычайны разявака паглядзець, што будзе адбывацца на самой справе. Мне было цікава.

Калі апынуўся там, атрымалася такая сітуацыя, што я, не хацеўшы таго, прычыніў цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам унутраных спраў.

У чым моцна раскайваюся, таму што я выкарыстаў свае навыкі адзінаборца, бо я 21 год займаюся адзінаборствамі».

Раней паведамлялася, што Кудзін знаходзіцца ў статусе абвінавачанага. Сілавікі лічаць, што ён збіў супрацоўніка міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру