catholic.by

Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч сказаў у суботу ў Браславе падчас урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, паведамляе catholic.by.

«Згодна з духам Евангелля і сацыяльнага вучэння Касцёла, улада павінна служыць людзям і дбаць пра агульнае дабро ўсіх без выключэння грамадзянаў, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч. —

У сучасным дэмакратычным грамадстве нармальнай справай павінна быць розніца поглядаў, а іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць «адшчапенцамі» ці ворагамі — гэта шлях да канфрантацыі. Пры гэтым кожная палітычная і грамадская сіла павінна служыць не сваім вузкім інтарэсам і выгодам, а ўсяму народу.

Каб гэта адбылося, неабходная перамена сэрцаў. Гэта першы і самы важны крок, які мы павінны зрабіць на шляху да перамен, якіх мы чакаем. Без перамены сэрца не будзе сапраўднай перамены грамадства», — сцвердзіў арцыпастыр.

***

Нагадаем, што Лукашэнка сёння ў Гродне заявіў: «Мяне здзіўляе пазіцыя нашых канфесій. Дарагія мае святары, спыніцеся і займіцеся сваёй справай. У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца! Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі. Туды людзі душой павінны прыходзіць, як гэта было заўсёды, — сказаў Лукашэнка. — Не ідзіце на павадзе ў адшчапенцаў. Вам будзе сорамна і ганебна за тое, якую вы, некаторыя, пазіцыю займаеце цяпер. І дзяржава з абыякавасцю на гэта глядзець не будзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру