На сваёй старонцы ў Фэйсбуку тэлевядучая Вольга Плотнікава паведаміла, што праграма «Дзень у вялікім горадзе» больш не выйдзе ў эфір на «Беларусь 1», піша Tut.by
— Ну вось і ўсё. У маёй кнізе жыцця раздзел пад назвай «Тэлебачанне» загорнуты. ( … ) «Дзень у вялікім горадзе» больш не выйдзе ў эфір на «Беларусь 1». Плачу, — напісала тэлевядучая ў фэйсбуку. — І нягледзячы на нечыя чаканні маіх адкрыццяў, я нічога дрэннага не скажу. Бо не было! Я люблю сваю працу. Я вельмі люблю і цаню людзей, з якімі мы гэтую працу рабілі! Рабілі цікава і якасна! Столькі ўсяго мы перажылі разам за гэтыя 6 (!!!) гадоў, столькі зрабілі, шмат чаму навучыліся!!! Наша каманда — вялікая сям'я…
Вольга Плотнікава падзякавала сувядучым і гасцям праграмы.
— Люблю вас, мае дзяўчынкі Саша Снегіна, Вольга Сарока, Іна Югова! Мы былі разам з першага і да апошняга дня праекта. А наперадзе шмат добрага. І няхай кожны «Дзень у вялікім горадзе», кожны дзень будзе напоўнены святлом, дабром і радасцю.