У інтэрв'ю тэлеканалу Euronews украінскі прэзідэнт расказаў, што зрабіў бы для ўрэгулявання палітычнага крызісу ў Беларусі, калі б апынуўся на месцы Аляксандра Лукашэнкі.
«Давайце ўявім, што я ўпэўнены ў сабе, я ўпэўнены ў выбары народу. Я — упэўнены чалавек. Як можна ўсіх супакоіць? Я б дакладна сказаў — праз месяц новыя выбары. Я іду. Ідзіце, хто хоча. Міжнародныя назіральнікі — я ўсіх бы запрасіў, усіх. І сказаў бы народу Беларусі: калі ласка, выбірайце. І пасля такога выніку ніхто б не меў пытанняў».