Святлана Ціханоўская ў панядзелак, 24 жніўня, сустрэнецца з намеснікам дзяржсакратара ЗША Стывенам Бегунам. Сустрэча, як афіцыйна абвешчана, стане адлюстраваннем зацікаўленасці Вашынгтона ў мірным вырашэнні канфліктнай сітуацыі пасля выбараў у Беларусі, піша Радыё Свабода.

Прадстаўнікі Ціханоўскай заявілі ў суботу, што «дыпламат нумар два» (намеснік дзяржсакратара Майка Пампэа) сустрэнецца з Ціханоўскай у Літве, каб абмеркаваць становішча ў Беларусі, двухбаковыя і абаронныя пытанні.

Пасля візіту ў Літву амерыканскі дыпламат мае намер адправіцца ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0